Свята ў Вілейцы аб'яднала больш як 500 педагогаў

1 октября 2022
Высокія ўзнагароды напярэдадні Дня настаўніка! Абласное свята ў Вілейцы  аб'яднала больш як 500 педагогаў з усяго цэнтральнага рэгіёна. У Палацы культуры сустрэліся ветэраны працы і маладыя спецыялісты, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і профільных структур. У іх адрас не толькі цёплыя словы падзякі і шчырыя віншаванні ад калег. 

Больш як 70 прафесіяналаў напярэдадні Дня настаўніка атрымалі ўзнагароды. Так, упершыню адзначылі пераможцаў абласнога праекта "Сельскі настаўнік". А яшчэ 10 педагогаў удастоеныя нагруднага знака "Выдатнік адукацыі".

Усяго ў сістэме адукацыі цэнтральнага рэгіёна зараз працуюць амаль 30 тысяч педагогаў. Толькі сёлета больш як паўтысячы з іх адзначаны дзяржаўнымі і абласнымі ўзнагародамі.