Свята ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза

7 декабря 2019
На паравозе і з аркестрам - Снягурка прыехала ў Белавежскую пушчу. З гэтай нагоды ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ўстроілі вялікае свята. Там прайшло шэсце казачных персанажаў пад жывую музыку. Паводле легенды, Снягурка праводзіць лета, вясну і восень у Антарктыдзе, каб не растаць. З яе вяртаннем у Беларусь прыходзіць сапраўдная зіма - з маразамі і снегам. Таксама ў маёнтку чараўніка сёння адкрылі вялізную паштовую скрыню, каб змясціць усе пасланні. Усяго ў рэзідэнцыю прыйшло ўжо 17 тысяч лістоў. Адказваць на іх казачнаму старцу будзе дапамагаць унучка. 

Напярэдадні навагодніх святаў рэзідэнцыю наведваюць каля сямі тысяч гасцей за адзін дзень. Дарэчы, маёнтак Дзеда Мароза будзе працаваць і ў навагоднюю ноч.