Свята, прысвечанае заканчэнню навучальнага года, праходзіць перад сталічным Палацам дзяцей і моладзі

2 июня 2015

Пляцоўка перад будынкам ператварылася ў невялікі луна-парк. Тут працавала амаль 20 забаўных атракцыёнаў для дзяцей. Асабліва зацікавілі юных наведвальнікаў стэнды супрацоўнікаў МНС. Тут школьнікі прымяралі баявыя касцюмы і выратоўвалі з задымленага пакоя ляльку, забіраліся са страхоўкай на вежу з пластыкавых кантэйнераў і сядзелі за рулём выратавальнага матацыкла.

Свята завершыцца воднай феерыяй: супрацоўнікі МНС зробяць з бранспойтаў фантан для дзяцей. Сёлета фестываль наведала амаль 1000 навучэнцаў школ, гімназій і дзіцячых дамоў.