Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае свята - Пакроў Прасвятой Богародзіцы. Важную для вернікаў дату з асаблівым пачуццём сустрэлі ў храме Узнясення Гасподняга ў Ждановічах. Бо менш за тыдзень таму ў царкве завяршылі рамонтныя работы - адноўлены дах, пляцоўка перад царскімі дзвярамі аздоблена высакародным матэрыялам. Для святарства і прыхаджан гэта вялікая доўгачаканая падзея. Храмавае свята раздзяліла і наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская.
Цяпер з такім дахам яму не страшны ні дажджы, ні снегу! Дом Божы ля Ждановіч пабудаваны 15 гадоў таму, але, як у любым жыллі час ад часу тут ідзе добраўпарадкаванне, асабліва вонкавае: знешні выгляд храма - яго візітоўка. Спачатку ўражвае рэдкая архітэктура - такога царкоўнага дойлідства вы не ўбачыце нідзе, акрамя як у амерыканскім Джорданвілі (мінская пабудова цалкам паўтарае абрысы Свята-Троіцкага праваслаўнага манастыра штата Нью-Ёрк). Наш храм 38 метраў у вышыню, з дзевяццю купаламі-крыжамі. На фасадзе - мазаічная ікона Спаса Нерукатворнага.
На аналоі ў цэнтры - сёння ўвесь ў кветках Пакроўскі абраз Багародзіцы. Па сценах навокал - іканастас з сотні лікаў - Марыі, Хрыста, свяціцеляў і вялікапакутнікаў. З нехрэстаматыйнай, а з асаблівай прыватнай гісторыяй тут - абразы святара-хірурга Лукі Война-Ясянецкага і блажэннай Валянціны Мінскай.
На сёлетні Пакроў ў царскія дзверы святар ўваходзіць па мармуровых прыступках: прыалтарная падлога таксама - апошняе аднаўленне царквы. А вось сцены тут не спяшаюцца закрываць тынкоўкай: Вольга, Дарья, Пётр, Ігар - ад падлогі да купала можна вывучаць хрысціянскі імёнаслоў.
Сотні цаглінак храма пазначаны імёнамі. Гэта ахвярнікі купілі па камяні на будаўніцтва царквы і засталіся ў яе гісторыі! За кожнага дабрачынца тут моляцца падчас набажэнстваў.
Свой падарунак да Пакрова і Дня маці ва Узнясенскім ждановіцкім храме падрыхтавалі і выхаванцы нядзельнай школы. Праваслаўная дзятва ўвесь тыдзень малявала для тэматычнай выставы і з дапамогай дарослых рэпецірвала канцэрт.
З 2006 года падчас будаўніцтва храма малюнкі і сувеніры рук выхаванцаў нядзельнай школы (а гэта не толькі дзятва, але і дарослыя вернікі) ездзілі па гарадах Беларусі і нават за мяжу. Вырабы на выставах і кірмашах пад дэвізам "Пабудуй храм разам!" дапамагалі сабраць патрэбныя сродкі на ўзвядзенне царкоўнага будынка. Сёння ён не проста месца набажэнстваў, але і пазасвяточных сустрэч. Людзі згуртоўваюцца, каб пад покрывам агульнай веры і Прасвятой Багародзіцы разам абмяркоўваць жыццёвыя праблемы і проста сябраваць.













