Свята "Навагодняе канфеці" сабрала ў Мінску больш за 200 гасцей

26 декабря 2018

Велізарны белы мядзведзь, фокуснікі і "Цмокі". Свята "Навагодняе канфеці" сабрала ў Мінску больш за 200 гасцей. Гэта сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У дабрачынным канцэрце паўдзельнічалі 50 артыстаў танцавальных і вакальных калектываў сталічнай школы нумар 9. У атмасферу ілюзіі гледачоў перанёс фокуснік. Да віншаванняў далучыліся і куміры беларускага спорту - баскетбалісты сталічнага клуба "Цмокі". Госці мелі магчымасць атрымаць аўтограф і зрабіць фотаздымак са спартсменамі. Пад фінальны акорд свята кожны атрымаў салодкі падарунак ад Дзеда Мароза.