Звонкія ўдары молата, дэфіле і фаер-шоу. Свята кавальства "Крошынскі перазвон" трэці раз сустракае аграгарадок Крошын Баранавіцкага раёна. Па традыцыі пачатак мерапрыемству паклала адкрыццё новага арт-аб'екта - каванай музычнай лаўкі. Але хедлайнерам фестывалю агню і металу стаў конкурс кавальскага майстэрства.
Азнаёміцца з работамі галоўных герояў свята - кавалёў - можна на выставе "Горад майстроў". Для гасцей фестывалю падрыхтавалі майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, квэст-гульні і віктарыны. Мясцовы каларыт адчуваецца і ў канцэртнай праграме.
Завершыцца свята заўтра. Галоўнай падзеяй другога дня стане канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".













