Свята прыгажосці і эрудыцыі

6 марта 2014

Сёння ўвечары ў лінгвістычным універсітэце выбіраюць самую таленавітую і прыгожую студэнтку. Усяго ў конкурсе прымаюць удзел восем дзяўчат - па адной прадстаўніцы ад кожнага факультэта. Маляўнічае шоу - дэфіле ў вячэрніх і вясельных сукенках - стала доўгачаканым падарункам для студэнтаў і выкладчыкаў лінгвістычнага ўніверсітэта. Новаўвядзеннем гэтага года стала online-галасаванне, вынікі якога былі ўлічаныя суддзямі. Дарэчы, адным з членаў журы стаў намеснік дырэкрата Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Іван Міхайлаў.


Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства Міс МДЛУ праводзіцца ўжо адзінаццаты раз. Традыцыйна ён праходзіць у пачатку вясны, напярэдадні свята 8 Сакавіка.