Свята, якое аб'ядноўвае ўсе пакаленні. З Днём Перамогі, родная Беларусь!

9 мая 2019
Агенцтва тэленавін пачынае святочны тэлемарафон. Правядзём гэты дзень разам, усёй краінай! З Днём Перамогі, родная Беларусь!

Святая дата  для кожнага з нас. Свята, якое  аб'ядноўвае ўсе пакаленні  гісторыяй мужнасці і сілы духу. Чатыры страшныя гады вайны - нягодаў, страт, выпрабаванняў. Не засталося фактычна нічога, перасталі біцца сэрцы мільёнаў людзей. А ўсё таму, што хтосьці вырашыў перарабіць гісторыю, сцёрці з твару зямлі краіну і ўвесь народ. Але яны не ведалі,  што такое сапраўдны характар і беларус - чалавек нясхільнай волі. І вось ужо на календары  74-я мірная вясна,  але рэха вайны дагэтуль гучыць у нашых сэрцах.

Вайна стала ўсенародным болем, страты былі неймаверныя, але мы выстаялі - ніякія пакуты і выпрабаванні не змаглі зламаць баявы дух герояў. Сёння мы схіляем галовы перад кожным непражытым жыццём, перад кожным ветэранам. Яны падарылі нам мірную і незалежную краіну. Наша гісторыя працягваецца.