Свята для выхаванцаў Рудзенскай школы-інтэрната

11 января 2016

Пачастункі, конкурсы, гульні і падарункі. Сапраўднае свята для выхаванцаў Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната арганізавалі прадстаўнікі сталічнага дабрачыннага фонду. Спачатку дзеці пачаставаліся піцай, якую самі і прыгатавалі. Забаўлялі іх аніматары, клоўны і артысты, а самыя смелыя размалявалі твар пры дапамозе аквагрыму. Напрыканцы свята ўсе дзеці атрымалі падарункі.

Нагадаем, у Рудзенскай дапаможнай школе-інтэрнаце выхоўваюцца дзеці-сіроты альбо тыя, хто застаўся без бацькоўскай апекі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.