Свята для навасёлаў. Арэнднае жыллё для супрацоўнікаў Капыльскага лясгаса

31 июля 2020
Новыя квадратныя метры арэнднага жылля! Шматпавярховы дом адкрылі сёння ў Капылі. У ім  10 двухпакаёвых, 5 аднапакаёвых і столькі ж трохпакаёвых кватэр. Пражываць там будуць супрацоўнікі Капыльскага доследнага лясгаса, будаўніцтва ішло за кошт уласных сродкаў заказчыка. Дарэчы, новы аб'ект узвялі за 9 месяцаў. Унутры ўся аддзелка, дадаткова жыллё ўкамплектавалі наборамі кухоннай мэблі. 

Максім Казак, памочнік ляснічага Бабаўнянскага лясніцтва Капыльскага доследнага лясгаса: "Вельмі радасныя эмоцыі, усім задаволеныя, нельга перадаць словамі - свая жылплошча! Таму што зараз мы наймаем, а тут ужо будзе свой куток - двухпакаёвая новая кватэра".

Добраўпарадкаваны і двор - ёсць дзіцячыя пляцоўкі і трэнажоры, велапаркоўкі і зоны адпачынку. Тэрыторыю таксама азелянілі.