Хэндмэйд-падарункі і тэматычныя фотазоны. Вялікае свята для дзяцей з асаблівасцямі ў Вілейцы. Ініцыятарам стала ІТ-кампанія - рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій. У рамках сацыяльна-дабрачыннага праекта "Крылы шчасця" арганізатары наведалі дзіцячыя ўстановы Чэрвеня, Кобрына, Ждановічаў і Гарадзеі. А сёння гасцей прымалі выхаванцы Вілейскай школы-інтэрната. Для іх правялі майстар-класы, а фіналам свята стала інтэрактыўнае тэатральнае анлайн-шоу. Акрамя эмоцый, для дзяцей падрыхтавалі падарункі.
У рэгіёнах у рамках сацыяльна-дабрачыннага праекта "Крылы шчасця" для дзяцей з асаблівасцямі арганізаваны гурткі робататэхнікі, сталярнай справы і ганчарнага мастацтва. Таксама створана інклюзіўная арт-студыя, у перспектыве з'явіцца і тэатральная.
Cвята для дзяцей з асаблівасцямі ў Вілейцы. Ініцыятары - ІТ-кампанія
16 октября 2020













