Свята дзяцінства і творчасці. Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Палацы дзяцей і моладзі

1 октября 2018

Па традыцыі, менавіта так - гучна і каларытна - тут распачынаецца новы вучэбны год. Школьнікаў чакае больш за 800 аб'яднанняў па інтарэсах - авіямадэляванне, робататэхніка, шматлікія гурткі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, харэаграфічныя і вакальныя студыі.

Кожны, хто жадаў, мог паўдзельнічаць у майстар-класах - зрабіць пластылінавую карціну, арыгамі або планер з пенапласту, а пасля запісацца на заняткі ў секцыі, якія спадабаліся.