Свята вёскі Корань ладзілася ў Лагойскім раёне

29 июня 2015

Жыхары Кораня адзначылі шасцівекавы дзень нараджэння роднага мястэчка. Мясцовыя хлебаробы, настаўнікі і майстры разам узгадвалі значныя падзеі вёскі. За апошнія сем гадоў было пабудавана сорак дамоў. У школе з’явілася камп’ютарнае абсталяванне. Дарэчы, вёска Корань адна з найбуйнейшых у сельсавеце. І падчас свята самым працавітым і таленавітым жыхарам уручалі ганаровыя граматы. Пра багацце лагойскага мястэчка рэпартаж Юліі Токар.

Алена Пажарыцкая – жыхарка вёскі Корань – 50 гадоў адпрацавала настаўніцай. Успамінае, як некалі выкладалі ў сціплых умовах. Дзяцей было шмат, а месца для правядзення заняткаў усім не хапала. Арандавалі пакой у мясцовым клубе. Сёння ж не параўнаць. Двухпавярховы будынак школы ў вёсцы Корань мае прасторныя калідоры, утульныя класы, абсталяваныя камп'ютарнай тэхнікай… Наваселле былая настаўніца ўспамінае з цеплынёй.

Падчас свята ганаровыя граматы і падарункі ўручалі працаўнікам з вялікім стажам: механізатарам, заатэхнікам, паштальёнам.

620 гадоў таму з’явілася вёска Корань. Сёння тут пражываюць амаль чатыры сотні жыхароў. Кожны займаецца сваёй справай. Мясцовыя хлебаробы, настаўнікі, майстры сёння ўсе разам узгадваюць значныя падзеі роднага мястэчка.

Моладзь застаецца тут жыць ахвотна. Працоўныя месцы даюць усім, а яшчэ і жыллё. За апошнія сем гадоў тут пабудавалі 40 дамоў. Асаблівую падтрымку адчуваюць і маладыя сем’і.

Вяскоўцы ганарацца сваімі традыцыямі і славутасцямі. На мясцовых могілках пахаваны бацька народнага паэта Янкі Купалы. Асаблівым чынам ставяцца і да беларускага Песняра. Паэтычныя радкі, пакладзеныя на музыку, заўсёды гучаць і падчас свята вёскі. Тут шануюць свае карані.