Святочны салют азарыў сцены Брэсцкай крэпасці

10 мая 2023

Яркі салют азарыў сцены Брэсцкай крэпасці. Святочныя залпы ў цытадэлі - прыгожая патрыятычная традыцыя.

Так у горадзе аддаюць даніну памяці героям, бо менавіта ў крэпасці ў чэрвені 1941-га ішлі жорсткія баі. Вораг разлічваў захапіць крэпасць усяго за некалькі гадзін, але абаронцы пратрымаліся каля месяца.

Паглядзець на салют у гонар 9 Мая прыйшлі тысячы людзей.