Святочны канцэрт, прысвечаны Дню міліцыі, у вячэрнім эфіры на "Беларусь 1"

4 марта 2015

У Палацы Рэспублікі праходзіць урачысты канцэрт. Супрацоўнікаў міліцыі віншуюць зоркі беларускай эстрады. У сувязі з гэтым унесеныя карэктывы ў рух транспарту. А больш дакладна, паркоўку. Яна забароненая па вуліцы Энгельса ад Незалежнасці да Інтэрнацыянальнай. Дарожная міліцыя просіць з разуменнем паставіцца да карэктыў.

Паглядзець святочны канцэрт, прысвечаны Дню міліцыі, можна не толькі ў Палацы Рэспублікі, але і на нашым канале "Беларусь 1". Тэлеверсію глядзіце сёння вечарам адразу пасля выпуску "Панарамы".