Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

22 февраля 2021

Абарона Айчыны - на перадавой і ў вострыя моманты, і ў мірны час. Сёлета 23 лютага напаўняецца асаблівым сэнсам, адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл краіны. Мерапрыемства працягваецца ў гэтыя хвіліны ў Палацы Рэспублікі.

Словы ўдзячнасці і пажаданні гучалі ў адрас тых, хто па клічы сэрца выбраў гэты шлях. Сярод ганаровых гасцей - эліта нацыянальнай арміі, а таксама ветэраны, якія сваім ратным подзвігам забяспечылі нам мірнае неба над галавой.

Адразу пасля заканчэння ўрачыстага сходу гасцей Палаца Рэспублікі чакаў святочны канцэрт, ён працягваецца і ў гэтыя хвіліны.