Святочны канцэрт як падзяка за шчырае сэрца

20 декабря 2016

У незвычайным фармаце сёння прайшла акцыя "Нашы дзеці" ў дзясятай дапаможнай школе-інтэрнаце. Выхаванцы ўстановы віншавалі  з надыходзячымі святамі сваіх апекуноў. Арганізацыі і калектывы, якія на працягу года падтрымліваюць школу,  напярэдадні навагодніх святаў прыходзяць да дзяцей, каб  падарыць ім часцінку свайго клопату і цеплыні. Навагодні марафон добрых спраў - акцыя "Нашы дзеці" - працягнецца да 8 студзеня. Споўніць дзіцячую  мару можа кожны.