Святочны карагод для сёмай дапаможнай школы-інтэрната

13 января 2014

Напярэдадні старога Новага года бізнесмены, барцы і футбалісты змаглі стаць чараўнікамі. Святочны карагод аб'яднаў выхаванцаў сёмай сталічнай школы-інтэрната, топ-менеджараў буйной камерцыйнай кампаніі і вядомых спартсменаў. У падарунак госці прывезлі аргтэхніку і салодкія сюрпрызы. А яшчэ дзякуючы менавіта гэтай камерцыйнай кампаніі ў школе-інтэрнаце з'явілася спартзала, а ў пакоях, дзе жывуць дзеці, стала больш утульна і цёпла: у спальных блоках цалкам замянілі вокны.


У сёмай дапаможнай школе-інтэрнаце жывуць і вучацца 145 дзяцей. Самым маленькім выхаванцам шэсць гадоў, самым старэйшым - дваццаць адзін год.