У парку Горкага адбылося музычнае свята для ўсёй сям'і. А самыя актыўныя таты прынялі ўдзел у спартыўным фестывалі бегу "Даганяй", арганізаваным камандай сацыяльнага праекта "Крылы анёлаў." Удзельнікі сямейнага марафона пераадолелі 10, 5, 2 кіламетры і сімвалічных 700 метраў. Дыстанцыі забегу разам са сваімі бацькамі змаглі пераадолець і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
Для многіх сямей фестываль стаў яшчэ адным крокам да здароўя і актыўнага ладу жыцця.













