Святочныя віншаванні прымаюць і мамы беларускіх вайскоўцаў

13 октября 2018

З Днём маці сваіх самых блізкіх і родных гэтымі днямі віншуюць і вайскоўцы па ўсёй краіне. Словы падзякі і любові гучаць у злучэннях і воінскіх часцях Беларусі. У падраздзяленнях арганізаваны дні адчыненых дзвярэй. Мамы байцоў могуць азнаёміцца з умовамі службы сваіх сыноў і сустрэцца з камандаваннем воінскіх часцей. Для сваіх мам вайскоўцы падрыхтавалі падарункі і арганізавалі святочныя канцэрты.

Святочны канцэрт напярэдадні прайшоў і ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Віншаванні прымалі Беларуская арганізацыя салдацкіх маці, Асацыяцыя сем'яў вайскоўцаў, якія загінулі ў Афганістане, "Памяць і абавязак", Фонд сацыяльнай абароны ўдоў і дзяцей вайскоўцаў, якія загінулі ў лакальных узброеных канфліктах, "Абавязак".