Святочныя мерапрыемствы ўнясуць некаторыя карэктывы ў жыццё сталічных дарог

8 мая 2014
Так, 9 мая ў Мінску будзе абмежаваны рух на некаторых цэнтральных вуліцах. Транспартны паток перакрыюць з 8 раніцы. Рух абмяжуюць па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава, на вуліцах, якія перпендыкулярна прымыкаюць да плошчы Перамогі. А таксама перакрыюць шэраг вуліц у раёне Кастрычніцкай плошчы.