Святочныя мерапрыемствы ў Мінскай вобласці стартавалі з "Марафону дружбы" ў Бярэзінскім раёне

3 мая 2019

Беларусь рыхтуецца адзначыць Дзень Перамогі. Святочныя мерапрыемствы ў Мінскай вобласці сёння стартавалі з "Марафону дружбы" ў Бярэзінскім раёне. Патрыятычны праект аб'яднаў моладзь і валанцёраў цэнтральнага рэгіёна і Бранскай вобласці Расіі. Напярэдадні 9 Мая ўдзельнікі сустрэнуцца з ветэранамі і наведаюць памятныя месцы, сярод якіх і Курган Славы. У праграме таксама знаёмства з прамысловымі прадпрыемствамі цэнтральнага рэгіёна.

Заўтра дэлегацыя з Бранскай вобласці сустрэнецца з губернатарам Цэнтральнага рэгіёна Анатолем Ісачанкам. А 9 Мая цэнтрам абласных урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, стане горад Жодзіна.