Святочныя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці будуць праходзіць у рэжыме нон-стоп

26 июня 2018

Краіна рыхтуецца адзначыць галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. Так, у сталіцы святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць у рэжыме нон-стоп. Яшчэ напярэдадні - "Дзень вышыванкі” ля Палаца спорту і вялікі канцэрт "Васільковае неба" ў Палацы Рэспублікі. А ўжо 3 Ліпеня святочныя пляцоўкі разгорнуцца ва ўсіх раёнах горада. Цэнтральным мерапрыемствам стане парад войскаў.