Святочныя мерапрыемствы сёння пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны

9 мая 2018

У Брэсце асноўныя ўрачыстасці пачнуцца з шэсця да легендарнай цытадэлі. Партрэты тых, хто цаною жыцця здабываў нам мірнае неба, пранясуць удзельнікі акцыі "Беларусь памятае".

Ваенны парад пройдзе на плошчы Перамогі ў Віцебску. Там жа падрыхтуюць унікальную выставу ўніформы салдатаў і афіцэраў Чырвонай арміі.