Святочныя мерапрыемствы працягваюцца гэтымі хвілінамі і ў Магілёве

9 мая 2016

Раніцай па добрай традыцыі па галоўнай вуліцы горада ў суправаджэнні аркестра ўрачыстым маршам прайшлі падраздзяленні воінскіх часцей і ваенная тэхніка. Ветэраны Вялікай Айчыннай праехалі ў рарытэтных ваенных аўтамабілях. Сотні людзей прывіталі герояў гэтак жа, як і 71 год таму. Да Вечнага агню на плошчы Славы леглі кветкі. Затым там пачаўся тэатралізаваны канцэрт "Крочыць Перамога па свеце".

Кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай усклалі ля мемарыяла "Буйніцкае поле". Менавіта на гэтым святым для кожнага жыхара Магілёва месцы ў 1941-м Чырвоная армія стрымлівала ворага 23 гераічныя дні.