Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя пагранічнай службы, працягваюцца

27 мая 2018

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня пагранічніка і 100-годдзя пагранічнай службы, працягваюцца. У Мінску ў парку Горкага сёння пройдуць паказальныя выступленні кінолагаў, пляц-канцэрт роты ганаровай варты, дэманстрацыя ўзбраення, пагранічных катараў, авіяцыі, рэканструкцыя рыцарскіх баёў і іншае. Старт гулянняў апоўдні. А заўтра ў само свята камандаванне, афіцэры Дзяржпагранкамітэта і ветэраны-пагранічнікі ўскладуць вянкі да манумента Перамогі. Таксама стартуе эстафета ўздоўж межы Беларусі. Упершыню будзе ўдзельнічаць мабільны музей Вялікай Айчыннай вайны.