Святочныя масленічныя пляцоўкі працуюць ва ўсіх раёнах Мінска

13 марта 2021
Масленічны тыдзень падышоў да сваёй кульмінацыі. Сёння ў сталіцы маштабна сустракаюць надыход вясны.

Па ўсім горадзе разгарнуліся святочныя пляцоўкі. Ля Палаца спорту адкрыта каля 30 пунктаў гандлю з блінамі і іншымі пачастункамі - шашлыкамі, мёдам, дранікамі. Можна набыць і сувеніры ручной работы - матрошкі, грабяні, а таксама ўпрыгажэнні. Ну а ля "Мінск-Арэны" сустракаюць вясну па-спартыўнаму. Для гасцей падрыхтавалі эстафеты, гульні і катанне на каньках.

Спартыўныя святы праходзяць таксама ў Савецкім і Заводскім раёнах. Прымае гасцей і Мінскі заапарк.