Святочныя літургіі праходзяць ва ўсіх цэрквах Беларусі

7 января 2020
У адзін з мінскіх храмаў адправілася і наш карэспандэнт Надзея Сербіненка. 

Праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстовае


Зараз наша здымачная група знаходзіцца на вуліцы Гамарніка ў Мінску ля храма Уваскрэсення Хрыстова. Гэтая царква зусім невялікая, размяшчаецца ў спальным жылым мікрараёне Мінска, але тым не менш кожны год на ўсе галоўныя праваслаўныя святы тут сотні вернікаў. Людзі прыходзяць памаліцца  цэлымі сем'ямі, з маленькімі дзецьмі, з бабулямі і дзядулямі. 

Настрой ва ўсіх вернікаў прыўзняты. Безумоўна, Раство - адно з самых любімых свят не толькі царкоўнага, але і народнага, свецкага і проста сямейнага календара. Гэта і любімае свята дзяцей, бо ў гэтыя святочныя дні іх заўсёды шчодра частуюць прысмакамі. 

Вернікі 7 студзеня  прыйшлі ў храм Уваскрэсення Хрыстова, каб памаліцца і разам парадавацца Нараджэнню Хрыста. 

Святочныя службы праходзяць у храмах Беларусі


У цэлым Раство - гэта добрае хрысціянскае свята з вельмі старажытнымі традыцыямі. У праваслаўнай царкве Раство - гэта яшчэ і свята самых прыгожых урачыстых службаў. У храмах расстаўляюць елкі. Святары апранаюць белае адзенне. У цэрквах звіняць званы. Як да Раства рыхтуюцца святары, мы спыталі ў настаяцеля храма Уваскрэсення Хрыстова.

Калядныя святы прадоўжацца да Вадохрышча


Паводле хрысціянскіх традыцый Раство - гэта не проста адзін дзень у календары. Свята працягваецца некалькі тыдняў. Калядныя святы доўжацца да  Вадохрышча. Гэты час не толькі для радасці, але і праяўлення хрысціянскай міласэрнасці, увагі да блізкага, цёплых зносін з сям'ёй, роднымі, а таксама добрая магчымасць падарыць нешта па-сапраўднаму каштоўнае і важнае самым блізкім людзям. Наша здымачная група працягвае працаваць у Мінску. Наступнае прамое ўключэнне  ў 15:00  з храма-помніка Усіх Святых. Мы таксама плануем пагаварыць з яго настаяцелем  Фёдарам Поўным.