Святочныя літургіі працягваюцца ва ўсіх прыходах краіны

7 января 2019

Святочныя літургіі працягваюцца ва ўсіх прыходах краіны. На богаслужэнні праваслаўныя беларусы прыходзяць сем'ямі, каб далучыцца да добрай традыцыі. Пасля вернікі накіроўваюцца дахаты, каб святкаваць у хатняй атмасферы, дораць падарункі, накрываюць сталы, бо строгі 40-дзённы пост завершаны.

З гэтага дня пачынаюцца святыя дні, калі вернікі адкладваюць сур'ёзныя справы і клопаты. Завершыцца ўсё   Вадохрышчам 19 студзеня.