А першыя заняткі пачнуцца 2 верасня. Як паведамілі сёння ў мэрыі, гэта будуць так званыя гасцявыя ўрокі. Класы ў гімназіях і школах наведаюць кіраўнікі горада і знакамітыя мінчане. Адзначым, сёлета ў сталіцы за парты сядуць 162 тысячы школьнікаў.
Міхаіл Мірончык, старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама: Сёння гатоўнасць школ да навучальнага года больш чым 99 %. На гэтым тыдні заканчваецца апошняя падрыхтоўка. Больш за тое, 31 жніўня ў нас будзе ўведзеная новая школа нумар 51 у мікрараёне Лошыца-4.
Між тым, у сталічных каледжах і ліцэях працягваецца прыём заявак на будаўнічыя спецыяльнасці. Абітурыенты могуць падаць дакументы да 15 верасня.














