Святочныя дні ў Беларусі супалі з пераходам у новы фінансавы этап

1 июля 2016

Сёння краіна перайшла на новыя грошы. У абароце з'явіліся 7 наміналаў банкнот і 8 наміналаў манет. Праца мелася быць маштабная, але як паказаў сённяшні дзень, банкаўская і гандлёвая сістэма выпрабаванне вытрымалі. У беларусаў была магчымасць азнаёміцца з новай валютай ужо з самай раніцы. Цяперашнія купюры яшчэ будуць у абароце. Абедзве валюты раўнацэнныя да канца гэтага года. Як беларусы сустрэлі дэнамінацыю, рэпартаж Веранікі Буты.