Святочныя набажэнствы прайшлі ў новым мінскім прыходзе абраза Багародзіцы "Неўпіваемая Чаша"

4 декабря 2018

Сёння ў праваслаўных адно з дванаццаці галоўных святаў года - Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. У сучаснай царкве гэты дзень нагадвае аб чысціні дзіцячай душы і важнасці яе духоўнага выхавання.

Святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх храмах краіны. У тым ліку і ў новай мінскай царкве - прыходу абраза Багародзіцы "Неўпіваемая Чаша". Будаўніцтва верхняй - галоўнай - часткі гэтага храма яшчэ працягваецца. Святочная служба адбылася ў ніжняй прыбудоўцы, якая носіць імя Варлама Серпухаўскага.

Сёння ж працягнулася падарожжа вялікіх хрысціянскіх святынь па беларускіх гарадах і сёлах. Фрагмент Покрыва Прасвятой Багародзіцы і мошчы святога Панцеляймона ўжо пабывалі ў Барысаве, Жодзіне, Крупках, у Азярыцкай Слабадзе. Да 23 снежня пакланіцца рэліквіям змогуць яшчэ 16 праваслаўных храмаў!