Святочную ілюмінацыю ў Мінску ўключаць 15 снежня

12 ноября 2019
Новыя светлавыя формы з’явяцца на Партызанскім праспекце  ад вуліцы Куляшова да Кабушкіна. Упрыгожаць ліхтары на плошчы Казінца і таршэры на Леніна. Адновяць і "зорнае неба" на пляцоўцы ля Палаца спорту. З’явіцца і больш аб’ёмных светлавых фігур  у выглядзе шароў, ёлак, снегавікоў. Акцэнтам стануць 3D-выявы на фасадах будынкаў  уздоўж праспекта Незалежнасці.