Святочную атмасферу на выбарах стварае і маштабная культурная праграма

11 сентября 2016

На ўсіх выбарчых участках - ад маленькай вёскі да сталіцы - гучыць музыка. Пройдуць канцэрты аматарскіх, заслужаных і народных калектываў, а яшчэ выставы і забаўныя праграмы - і ўсё да 8 вечара.

Але каб не адцягваць людзей ад галоўнага - выбару, канцэрты і забаўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у актавых залах школ, цэнтрах творчасці, дзе і размешчаныя выбарчыя ўчасткі, альбо на пляцоўцы перад будынкам.