Святочны настрой сёння пануе на вуліцах усіх дзевяці раёнаў сталіцы

13 сентября 2014
Жыхары мікрараёнаў Чкалаўскі, Курасоўшчына і Сокал святкавалі ў сваіх дварах. Народныя гулянні на вуліцы Варанянскага ладзіліся з асаблівым размахам. Выступленне творчых калектываў, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, шахматныя спаборніцтвы, конкурсы і віктарыны - свята ў двары аб'яднала не толькі суседзяў. Дарэчы, дзевяціпавярховую новабудоўлю як пляцоўку ўрачыстасці выбралі невыпадкова.

Мінчане на святы ў сваіх дварах прыходзяць цэлымі сем'ямі і пакаленнямі, асабліва гэта зручна для тых, хто выхоўвае маленькіх дзяцей.