Святочнае набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора сёння вечарам на "Беларусь 1"

6 января 2016

Мільёны праваслаўных па ўсім свеце сёння адзначаюць Куццю. У гэты дзень заканчваецца саракадзённы пост. Вернікі ўстрымліваюцца ад ежы да з'яўлення на небе першай зоркі ў памяць аб зорцы Віфлеемскай, якая абвясціла аб нараджэнні Хрыста. Сёння ў праваслаўных храмах па ўсёй краіне пройдуць святочныя набажэнствы. Апоўначы вернікі прыйдуць на першую літургію. Святочнае набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора глядзіце сёння ў вячэрнім эфіры на "Беларусь 1" пасля "Панарамы".