Святочная сустрэча ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры дзяцей-інвалідаў у Мінску

1 июня 2021

Дзеці, іх здароўе і шчасце - тая абсалютная каштоўнасць, якая аб'ядноўвае людзей розных нацыянальнасцей, веравызнанняў і рэлігійных канфесій. З такім пасылам сёння прайшла святочная сустрэча ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры дзяцей-інвалідаў у Мінску. Прадстаўнікі этнічных суполак і нацыянальных таварыстваў у Беларусі прыйшлі павітаць дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і падарыць ім неабмежаваную любоў, увагу, а таксама пазнаёміць з самабытнай культурай сваіх краін. Для амаль сотні выхаванцаў цэнтра прайшоў канцэрт, які складаўся з песень і танцаў Украіны, Арменіі, Польшчы і Карэі.

Імпрэза стала прыгожым фінішам Тыдня дзяцінства, што правёў Беларускі дзіцячы фонд. Гэтая акцыя традыцыйная. Сёлета яна прайшла пад дэвізам "Хай заўсёды будзе сонца".