Святочная праграма ў Мінску працягвалася да 4 раніцы

1 января 2017

Навагодняя ноч прынесла беларусам казачны настрой і магчымасць загадаць самыя запаветныя жаданні.

Сёння пад бой курантаў уся краіна сустрэла 2017 год. Яшчэ да таго як стрэлкі гадзіннікаў паказалі поўнач, на пляцоўку да Палаца спорту дайшлі тысячы чалавек. Святочныя канцэрты, выступленні зорак, віншаванні Дзеда Мароза і, вядома ж, эфектны 12-хвілінны феерверк.

Сёлета асноўнымі фарбамі агнёў сталі колеры нацыянальнага флага - чырвоны і зялёны. Светлавое шоу дапоўнілі музычныя кампазіцыі і лазерныя пражэктары. У адно цэлае беларусаў і гасцей сталіцы аб'ядналі адчуванне чараўніцтва і душэўная атмасфера.

Святочная праграма ў Мінску працягвалася да 4 раніцы. Наперадзе навагодні выхадны. А затым рабочы тыдзень зменіць светлае свята Раства.