Святочная ілюмінацыя - LED-шоу на Кастрычніцкай плошчы створаць 20 тысяч пікселяў

27 ноября 2021

Нашу сталіцу працягваюць упрыгожваць да Новага года. Святлодыёдны касцюм прымярае галоўная ёлка. LED-шоу на Кастрычніцкай плошчы створаць 20 тысяч пікселяў. На пано будуць з'яўляцца анімацыйныя малюнкі. Цэнтральную лакацыю ўпрыгожаць 28 светлавых фантанаў і іншыя 3D-фігуры.

Зімовая казка ў сталічных вітрынах

Уключыць ілюмінацыю ў Мінску плануюць у сярэдзіне снежня. А пакуль  зімовую казку можна ўжо назіраць у вітрынах сталічных універмагаў. За шклом снежныя краявіды, разнаколерныя гірлянды і навагоднія падарункі.