Праваслаўны свет сёння адзначае Праабражэнне Гасподняе

19 августа 2019

Праваслаўны свет сёння адзначае  Праабражэнне Гасподняе.  Гэта адно з дванаццаці галоўных рэлігійных святаў. Яго дата нязменная - 19 жніўня. Евангельская гісторыя гаворыць, што менавіта ў гэты дзень тысячагоддзі таму Гасподзь падняўся разам з вучнямі на Фаворскую гару і ўпершыню паказаў ім сваю боскую сутнасць. У нашы дні ў гэты дзень праваслаўныя хрысціяне нясуць у храмы яблыкі, каб асвяціць плады новага ўраджаю. З падрабязнасцямі  Ганна Кавалёва (відэа).