Праваслаўны свет сёння адзначае Вадохрышча

19 января 2018

Праваслаўны свет сёння адзначае адно з дванаццаці галоўных царкоўных святаў - Вадохрышча. Ва ўсіх храмах праходзяць святочныя набажэнствы. Духавенства апранаецца ў белае адзенне. Вернікі набіраюць асвячоную ваду. Лічыцца, што яна валодае гаючымі ўласцівасцямі. Паводле традыцыі людзі адпраўляюцца да пелек, каб акунуцца і ачысціць цела і дух.