Праваслаўны свет адзначае Вадохрышча

19 января 2019

Праваслаўны свет сёння адзначае Вадохрышча - адну з самых значных дат хрысціянскага календара. Менавіта ў гэты дзень, паводле падання, Ісус Хрыстос хрысціўся ў водах ракі Іардан.

З тых часоў і бярэ пачатак традыцыя надзяляць вадохрышчанскую ваду гаючымі ўласцівасцямі. Напярэдадні, на Куццю, а таксама сёння ў храмах праводзіцца чын водаасвячэння. Трохразовае апусканне крыжа з малітвай і пасля таемства вада становіцца асаблівай. Лічыцца, што глыток такой вады дапамагае ў выпадку духоўнай або цялеснай патрэбы.

З раніцы ля храмаў за святой вадой чэргі. Вернікі вераць, што яна дапамагае пры розных хваробах і застаецца прыдатнай для піцця ўвесь наступны год.

Па асвячоную ваду можна прыходзіць у царкву да позняга вечара. Вадохрышчам завяршаюцца каляды - асабліва святочныя дні, якія пачынаюцца з Раства Хрыстова і доўжацца амаль два тыдні.