Праваслаўны свет адзначае Вадохрышча

19 января 2020
Перамога духу над целам. Праваслаўны свет сёння адзначае Вадохрышча. У гэты дзень, паводле падання, Ісус хрысціўся ў водах ракі Іардан. Сёння тысячы вернікаў збяруцца каля храмаў, каб акунуцца ў асвячоных купелях і набраць каляднай вады. Людзі вераць, што ў гэты дзень яна становіцца гаючай. На працягу года вадой можна акрапляць жыллё, прымаць падчас духоўнай або целавай патрэбы.

Па асвячоную ваду можна прыходзіць да самага вечара. Свята Вадохрышча завяршае Каляды - святочныя дні, якія пачынаюцца з Раства і доўжацца амаль два тыдні.