Праваслаўныя ўступаюць у Вялікі пост

3 марта 2014

Сёння праваслаўныя ўступаюць у Вялікі пост, мэта якога - фізічная і духоўная падрыхтоўка да Вялікадня. На 40 дзён з рацыёну вернікаў выключаюцца мясныя, малочныя прадукты, яйкі, абмежавана ўжываюцца рыба і алей. Цалкам забаронены алкаголь. Асноўныя прадукты поснага стала - гародніна, садавіна, бабовыя, сухафрукты і арэхі. Шумныя святы і забавы праваслаўныя таксама адкладваюць для духоўнага ачышчэння.


Паводле біблейскай гісторыі, Ісус Хрыстос 40 дзён і начэй пасціўся ў пустыні. Пост перад Вялікаднем - самы строгі з хрысціянскіх. Ён скончыцца Страсным тыднем і Уваскрасеннем Хрыстовым. Вялікдзень праваслаўныя адзначаць сёлета 20 красавіка.