Праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння Вялікдзень

5 мая 2013
Паводле пераканання хрысціянаў, Уваскрэсенне Хрыстова - гэтая найвялікшая падзея, якая азначае перамогу над грахом і смерцю і пачатак свету, збаўленага і асвячонага Ісусам Хрыстом. Урачыстае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы здзейсніў уначы Уладыка Філарэт. Перад Светлай велікоднай ютранню ў храм быў дастаўлены Жыватворны агонь з Іерусаліма, ад якога запалілі ўсе свечкі. Калі ўрачысты дабравест абвясціў аб Уваскрэсенні Хрыста, святары змянілі цёмныя ўборы на белыя. Затым пачаўся хрэсны ход. Прамую трансляцыю велікоднага богаслужэння вёў тэлеканал Беларусь 1.
Апоўначы на Вялікдзень спыняецца строгі пост. Вернікі ўпершыню пасля 48 дзён Вялікага посту ядуць скаромную ежу. На святочных сталах абавязкова павінна быць асвячоная ежа - вяндліна, яйкі, велікодныя кулічы.