Згодна з паданнем, у гэты дзень у Віфлееме на свет з'явілася Боганемаўля, якое стала Збавіцелем чалавецтва. З гэтай нагоды з раніцы ва ўсіх храмах Беларусі праходзяць Боскія літургіі. Цэрквы сустракаюць вернікаў святочным убраннем. Урачыстую атмасферу ствараюць гірлянды, ёлкі, агні свечак. Па традыцыі ўсталяваныя і батлейкі - сімвалічныя выявы пячоры, дзе нарадзіўся Хрыстос. Галоўная святочная служба прайшла ўначы ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску.
У гэтыя хвіліны там пачынаецца позняя Боская літургія. Пасля яе вернікі адпраўляюцца да багатага стала, дзе могуць не адмаўляць сабе ў пачастунках, бо строгі 40-дзённы пост завяршыўся. Нагадаем, праваслаўныя адзначаюць Раство Хрыстовае 12 дзён. Менавіта столькі доўжацца каляды або святыя дні.













