Праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас

19 августа 2019

Праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння адно з 12 найболей значных царкоўных свят - Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас. Свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага ачышчэння. Ва ўсіх храмах сёння праходзяць набажэнствы. З раніцы ў Свята-Сімяонаўскі сабор у Брэсце вернікі нясуць дары прыроды: садавіну і ягады. Пасля асвячэння іх прынята раздаваць бедным. Асвячаць садавіну будуць да самага вечара. Свята Праабражэння прыпадае на Успенскі пост. Але ў гонар яго ў меню дазваляецца дадаць рыбу.