Праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе

19 августа 2014

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе, у народзе - Яблычны Спас. Свята заўсёды прыпадае на Успенскі пост. У гэты дзень асвячаецца новы ўраджай. Святочныя літургіі прайшлі ва ўсіх праваслаўных храмах краіны, пасля чаго вернікі апырскалі святой вадой яблыкі, грушы, слівы і вінаград.


У народзе гавораць: Прыйшоў Спас - бяры рукавіцы пра запас. Калі верыць нашым продкам, пасля Праабражэння павінна змяніцца і сама прырода. Народны ж каляндар папярэджвае: калі на Яблычны Спас ясны дзень - чакаць суровай зімы.


І ўжо сёння гэтая ноч абяцае быць па-восеньскаму халоднай. Але гэта зусім не робіць свята сумным, бо яблычнае раздолле толькі пачынаецца.


На смачным свяце пабывала і Вольга Маслоўская (відэа).