Праваслаўныя вернікі адзначаюць мядовы Спас

14 августа 2019

Гэта першае з трох летніх свят, прысвечаных Збавіцелю. Сёння па традыцыі пчаляры частуюць мёдам новага ўраджаю, у храмах праходзяць урачыстыя набажэнствы, адкрываюцца кірмашы. Пчаляры Полацкага раёна запрасілі аматараў салодкага пачастунку на мядовы фестываль. У райцэнтры ён праходзіць шмат гадоў і стаў добрай традыцыяй.

Мёдам новага ўраджаю пачаставалася і Марына Раманоўская (відэа).