Праваслаўныя вернікі адзначаюць Мядовы Спас

14 августа 2019
Сёння праваслаўныя адзначаюць Першы Спас - у народзе яго яшчэ называюць Мядовым або Макавеем. У храмах праходзяць урачыстыя службы. У гэты дзень прынята асвячаць пчаліныя соты - у падзяку за новы ўраджай. Менавіта на Мядовы Спас пачыналася, як правіла, сяўба азімай збажыны.